Sunday, April 30, 2006

ВОКА

Нарэшце я выйшаў на згуртаваньне беларускіх студэнтаў сьвету! вельмі ўсьцешаны з гэтага. Назоў арганізацыі -- ВОКА. Цяперака мы разпрацоўваем сайт. Наша мэта гэта зрабіць яго карысным ды цікавым для студэнтаў у Беларусі ды ўвогуле для беларускіх студэнтам у сьвеце. Але гэта патрабуе шмат працы. Але гэтым летам мне здаецца што я магу зацна папрацаваць у гэтым накірунку. Жыве Беларусь!

Friday, April 21, 2006

Ёга

Ці знаёмыя вашэці зь ёгай? Не? Я ведаю што аб гэтым у беларускамоўным сьвеце няшмат напісана, калі ўвогуле што-кольвек было напісана. Таму я вырашыў што маю распавесьці аб гэтым цудзе. У мяне нават зьявілася ідэя перакладаньне пэўнае літаратуры на беларускую мову ці нават напісаньне чагосьці адмысловага на гэты конт. Гэта йдэя! І я буду неўзабаве працаваці над ейным ажыцяўленьнем. Пакуль гэта ўступ. Мне трэ бегчы, але працяг будзе.